II Форум актыўных людзей "Сакавіцкія Сустрэчы 2018"

Мероприятия
20.04.2018
20 – 21 красавіка
Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 15 красавіка

Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў. 

Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.

У праграме Форума вас чакаюць:

  • дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
  • лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i органамi ўлады;
  • бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
  • адукацыйныя гульні;
  • выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
  • знаёмствы і кантакты.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.

Падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайце Форума sakavikforum.by і ў Фэйсбуку www.facebook.com/eurasiabelarus/ – сачыце за нашымi навiнамi. 

Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах “Алеі ініцыятываў”.

Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах! 

Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2018 - Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам.