Салаўіныя экскурсіі

Мероприятия
19.05.2017
З 19 па 21 траўня. Пачатак — 19:30
Мінск (Севастопальскі парк, Лошыцкі парк, парк Перамогі)
Патрэбен папярэдні запіс

ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» традыцыйна ладзіць вясновыя "Салаўіныя экскурсіі". Разам з гідам-арнітолагам можна патрапіць на сапраўдны салаўіны канцэрт, даведацца цікавыя факты з жыцця выдатнага выканаўцы. Не застануцца без увагі і астатнія птушыныя жыхары парка.

Куды выправіцца паслухаць салаўя ў кампаніі арнітолага?

  • 19 мая 19:30 — парк Перамогі 
  • 20 мая 19:30 — Лошыцкі парк
  • 21 мая 19:30 — Севастопальскі парк 

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму абавязкова патрэбен папярэдні запіс, які пачнецца з 15 мая. Запісацца на экскурсіі магчыма па тэлефонах (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (тэлефанаваць с 9 да 17 гадзін). Па тэлефоне вам скажуць дакладнае месца сустрэчы. 

У прадчуванні экскурсій вы можаце выправіцца на пошукі салаўя ў сваім горадзе — ягоную меладычную песню проста пазнаць і амаль немагчыма зблытаць з іншымі птушкамі.

Абавязкова падзяліцеся назіраннем на Салаўінай карце, каб вашыя суседзі таксама маглі патрапіць на салаўіны канцэрт!